| Пустынкі і ўсходняя Беларусь |
[Aug. 22nd, 2011|12:44 pm] |
У выходныя выправіліся на ўсходнія межы Беларусі, дзе асноўнай мэтай нашай вандроўкі быў манастырскі комплекс у Пустынках на Мсьціслаўшчыне, за кілямэтар ад мяжы з Расеяй.

( Здымкі і ўражаньні ) |
|
|
| праекцыі |
[May. 29th, 2009|12:50 am] |
Кожная суполка, якую яднае нейкая прыкмета або агульная справа, лічыць сябе выключнай ці асаблівай, нібы «кастай». Для «схватчыкаў» і да іх падобных гэтае сьцьверджаньне таксама слушнае, але…
Праблема ў тым, што кожная такая суполка зьяўляецца ўсяго толькі зрэзам грамадзкай супольнасьці, у якой мы жывем. І ўсе апошнія падзеі гэта толькі пацьвярджаюць, бо няма ніякай асаблівай супольнасьці ці клюбу. Ёсьць людзі — самыя звычайныя людзі, як тыя, што жывуць навокал.
Але ўсе гэтыя спрэчкі вакол гульняў даюць выдатную магчымасьць сачыць за праявамі гэтага навакольля. У якім даўно няма ніякай павагі да супернікаў або адэкватнага стаўленьня да таго, што адбываецца. Ніхто не спрабуе ставіць сябе на месцы іншых. Адзінае, што ўсіх цікавіць — доказ уласнай паўнавартасьці за кошт іншых. Прычым ня мае значэньня, якім шляхам і за які кошт. Важна тое, што ніхто не спрабуе прыняць і зразумець чужых памылак, а тым больш зразумець, што ён таксама не застрахаваны ад такіх памылак. Адзінае для чаго тыя памылкі падыходзяць — даказаць усім, які нехта ідэальны і які ён малойца, што не зрабіў гэтую памылку.
Яшчэ адна хвароба такіх спрэчак — гэта пошук вінаватага, бо склалася так, што калі ёсьць памылка, дык трэба абавязкова знайсьці вінаватага замест таго, каб зразумець, чаму так адбылося і як гэтага пазьбягаць. Таму заўсёды вінаватым будзе хто заўгодна — іншыя каманды, аўтары, рэйтынгі — гэта прасьцей, чым шукаць прычыны.
З гэтага ж выцякае і яшчэ адзін характэрны момант — «усе навокал вінаватыя». І нельга прыняць, што нехта можа дзейнічаць з добрымі намерамі, бо ёсьць праграма і «тут так прынята». Кожны злачынца. Чамусьці вельмі нагадвае гісторыю з выбухам і адбіткамі пальцаў. А гэта ўсяго толькі чарговая праекцыя грамадзтва на меншую суполку.
Таму і выходзіць, што супольнасьцямі кіруюць прынцыпы, якія добра замацаваліся і ў грамадзтве — злосьць, перамогі любым шляхам, прэзумпцыя вінаватасьці. Бо тут так прынята…
Тут няма месца ідэалізму, тут кожны сам за сябе і гаворыць на сваёй мове. І такія звычаі нельга выправіць, іх можна толькі зьнішчыць. Да рэшты… Каб пачаць усё з нуля. |
|
|
| 11 |
[Jun. 5th, 2008|12:42 pm] |
| [ | Tags | | | Дэтройт, фота | ] |
| [ | Current Location |
| | Miensk, Belarus | ] |
| [ | Current Mood |
| | happy | ] |
| [ | Current Music |
| | Brainstorm - A Day Before Tomorrow | ] |
 © REUTERS/Shaun Best |
|
|
| ICQ vs Jabber |
[Nov. 29th, 2007|10:23 pm] |
| [ | Tags | | | icq, miranda | ] |
| [ | Current Location |
| | Miensk, Belarus | ] |
| [ | Current Mood |
| | lethargic | ] |
| [ | Current Music |
| | Coma - Zaprzepaszczone siły wielkiej armii świętych znaków | ] |
Магчыма, некаторыя заўважылі, што частка кантактаў у вашым сьпісе ў ICQ (у першую чаргу тычыцца Міранды, але ў іншых кліентах таксама такое магчыма) перасталі зьяўляцца анляйн. Прычынай гэтаму стала, актываваная ў гэтых карыстальнікаў опцыя «іншыя карыстальнікі мусяць атрымаць мой дазвол на дадаваньне мяне ў іхнія сьпісы кантактаў». Каб ізноў мець магчымасьць бачыць гэтых карыстальнікаў анляйн, вам трэба даслаць ім запыт на аўтарызацыю (у Мірандзе трэба правай кнопкай мышкі выклікаць мэню карыстальніка і выбраць пункт «Request authorization»), а гэты карыстальнік павінен вам пацьвердзіць запыт.
Таксама зьвяртаю вашую ўвагу, што вы можаце карыстацца сыстэмай абмену імгненнымі паведамленьнямі праз пратакол Jabber ад LiveJournal (ці проста LJ-Talk). А тое нешта ня шмат вас там… |
|
|
| we've come a long way |
[Nov. 11th, 2007|10:47 pm] |
| [ | Tags | | | музыка, я | ] |
| [ | Current Location |
| | Miensk, Belarus | ] |
| [ | Current Mood |
| | excited | ] |
| [ | Current Music |
| | Dolores O'Riordan - When We Were Young | ] |
Нешта думаецца мне, што мне яшчэ доўга не захочацца ні на які канцэрт, таму што тое, я пабачыў учора ў Маскве дагэтуль падаецца нечым нерэальным. Калі зь першых жа нотаў першага ж трэку ловіш такі экстаз, што не адпускае яшчэ доўга па канцэрце. І тое, што ты чуў у канцы 90-х, у гэты самы момант in your head, in your head, за гэта было не шкада аддаць шмат. Гэты вечар быў ня проста канцэртам Далорэс О'Рыярдан, гэта фактычна быў і канцэрт The Cranberries. Гэты вечар нельга не запомніць. It's been a long day… |
|
|
| «Басовішча». Васямнаццатае і апошняе? |
[Jul. 24th, 2007|12:57 am] |
«Басовішча» першы раз было трохдзённым і ў гэты раз атрымалася ня вельмі падобным на папярэднія мае чатыры. У гэты раз амаль не было новых знаёмстваў, большасьць людзей былі якраз знаёмымі ці то з ЖЖ, ці то зь мінулых «Басовішчаў». А яшчэ хіба толькі на «Басовішчы» можа колькі дзён хадзіць, глядзець на чалавека, думаць, што гэта ён, але не падыйсьці і не пазнаёміцца, а потым высьветляецца, што ў гэтага чалавека наконт цябе былі тыя ж самыя думкі. Акрамя таго, цяпер на «Басовішчы» стала вельмі шмат ЖЖ-юзэраў, калі раней амаль усе карыстальнікі былі ў тваёй сябрастужцы, дык цяпер многіх проста пазнаеш і ведаеш, што сустракаў іх недзе ў ЖЖ, нават ведаеш іх нікі, але дакладна можна быць упэўненым, што яны цябе не пазнаюць, калі ты падыйдзеш пазнаёміцца.
А калі пра сам фэст, дык робіцца ён усё больш панкаўскім, бо панкам жа нічога ня трэба, толькі напіцца, пакаўбасіцца пад гучны музон ды ў брудзе паваляцца. Для простага ж наведніка на «Басовішчы» няма нічога. І з новага ў гэты раз быў у гэты раз толькі трывалы такі плот вакол намётавага гарадку, які можна было назваць «Вольная Беларусь за кратамі». Культуры ж у слухачоў, як не было, так і няма, бо як інакш можна назваць, напрыклад, крыкі «Farben Lehre, Farben Lehre...», калі на сцэну ўжо выйшаў Neuro Dubel. Ці поўнае ігнараваньне выступу найлепшага, на маю думку, гурта гэтага і ўсіх мінулых «Басовішчаў» — Rasta. І яшчэ два гурты, што мне спадабаліся — Тінь Сонця ды Tav.Mauzer. І, канечне ж, гурт, што быў па-за канкурэнцыяй па незвычайнайсьці і нечаканасьці — ZERO-85.
І вельмі характэрна, што лепшымі гуртамі па якасьці на фэстывалі беларускай музыкі робяцца ангельскамоўны і ўкраінскамоўны гурты. |
|
|